Навагодні ранішнік «Калядныя гісторыі» ў ДУА «Тракельская базавая школа»

Адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны становіцца прадметам пільнай увагі ў сістэме работы нашай школы. Народная культура — найважнейшая частка гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў.
З гэтай мэтай ў рознаўзроставай групе ДУА “Тракельская базавая школа” быў праведзены навагодні ранішнік «Калядныя гісторыі». Разам з Дзедам Марозам дзеці трапілі ў свет народных казак і прыгодаў, песняў і гульняў, карагодаў і сюрпызаў. Актыўны ўдзел у свяце прынялі бацькі выхаванцаў.
Зацікавіў выхаванцаў і вернісаж творчасці «Я — беларус маленькі!» Мэтай вернісажу было развіццё пазітыўнага стаўлення да народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працэсу выяўленчай і творчай дзейнасці. З захапленнем дзеткі малявалі беларускія ўзоры на ручніках, абрусах, паясах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.