3 чэрвеня ў Канвелішскім НПК  распачаў сваю работу лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей “Берагіня”

для 30 навучэнцаў  7 – 13 гадоў. Профіль лагера – этнакультурнае краязнаўства.  За лагерную змену вучні здолеюць не толькі аздаравіцца, набрацца сіл і энергіі, але і раскрыць свой творчы патэнцыял,  пазнаёміцца з культурнай спадчынай родных мясцін – Воранаўскага раёна. У праграме лагера – рэканструкцыя народных абрадаў, квэст-гульні, развучванне народных песень і танцаў, фальклорныя экспедыцыі, падарожжы па знакавых і цікавых месцах малой радзімы.

У першы дзень лагернай змены адбылася ўрачыстая лінейка, на якой паднялі сцяг Рэспублікі Беларусь. Дзеці пабывалі на пасядзелках у Берагіні – багіні дабрабыту і багацця. На гадзіне развіцця актуалізавалі веды пра Беларусь, сімвалы нашай дзяржавы. Цэнтральным мерапрыемствам дня стала гульнёва-танцавальная праграма “Лекі ад суму”.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.