Bывучаем гісторыю роднага краю

Што можна паглядзець ў вёсцы Нача і яе аколіцы? Якой архітэктурнай спадчынай славіцца гэта вёска? Ці можна атрымаць незабыўныя ўражанні ад яе наведвання?
18 красавіка ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін група старшакласнікаў Нацкай СШ адправілася на фотапрагулку.
Спачатку яны наведалі касцёл Ушэсця Дзевы Марыі(1910), магілы гісторыка Т.Нарбута і вучонага — натураліста С.Юндзіла.
Наступным аб’ектам была капліца — пахавальня вучонага -археолага В.Шукевіча, дзе на прылеглай да яе тэрыторыі была праведзена загаддзя запланаваная ўборка.За 300 метраў на паўночны захад ад Начы ва ўрочышчы Плітніца вучні наведалі помнік археалогіі — стаянку першабытных людзей. Не застаўся паза ўвагай  адзін з
«непрыкметных» будынкаў — дом мастака П.Урублеўскага.
Вывучэнне спадчыны і гісторыі роднага краю з’яўляецца прыярытэтным накірункам выхаваўчай работы ў педагогаў Нацкай СШ з мэтай фарміравання ў школьнікаў патрыятычных пачуццяў, гонару за сваю краіну і яе мінулае.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.