ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” прымаў ўдзел у абласным Фестывалі педагагічных класаў, які праходзіў на педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

22 лютага 2020 года педагагічны 11 клас ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” прымаў ўдзел у абласным Фестывалі педагагічных класаў, які праходзіў на педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Фестываль быў прымеркаваны да 80-гадовага юбілею ўніверсітэта. Менавіта 22 лютага 1940 года лічыцца днём нараджэння ГрДУ, у гэты дзень пачаў дзейнічаць Гродзенскі педагагічны інстытут.
          У Фестывалі прымала ўдзел 29 каманд педагагічных класаў, якія спаборнічалі ў чатырох конкурсах: прывітанне “Візітка каманды”, конкурс газет “Настаўнік 2050 года”, конкурс відэаролікаў “Наш педагагічны клас”, конкурс дамашняга задання “Педагог – гэта… Класна! Стыльна! Адказна! Перспектыўна!…” Адамчык Надзея Іванаўна прадставіла свой педагагічны вопыт на конкурсе “Мае вучні – мой педагагічны працяг”.
         Каманда педкласа ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” на чале з капітанам Віктарам Буйноўскісам дастойна выступіла на Фестывалі, перамагла ў сваёй намінацыі “Самая артыстычная каманда”. Адамчык Н.І. была ўзнагароджана дыпломам “Педагагічны пазітыў”. Кожны ўдзельнік каманды атрымаў дыплом і каштоўны падарунак.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.