А у нас выстава!

Завяршаецца навучальны год, а гэта значыць надышоў час падводзіць вынікі. Хочацца пракруціць у памяці кожны занятак і падзяліцца працай аб’яднання па інтарэсах па адукацыйнай вобласці «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» «Творчая майстэрня».

З гэтай мэтай у старэйшай групе Пагародзенскага дзіцячага сада Воранаўскага раёна арганізавана фінальная выстава работ. Вельмі прыемна было назіраць за дзецьмі, калі яны з руплівасцю шукалі сваю працу, баючыся памыліцца, дзяліліся ўспамінамі выканання таго, або іншага малюнка, а галоўнае адрознівалі і правільна называлі вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Як сімвалічна гучыць «Творчая майстэрня»! Спадзяюся, што за гэты год майстэрства па стварэнні вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацва пашырылася, а творчы погляд набыў яшчэ большы дыяпазон у кожнага выхаванца!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.