![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/01/0c606e8dc18376c5d0fa388539cc74fd.jpg)
Доцішская сярэдняя школа паспяхова прэзентавала сябе ў СМІ на пачатак новага каляндарнага года
Часопіс»Народная асвета» размясціў у рубрыцы «Энцыклапедыя Школы Беларусі» цэлую падборку матэрыялаў аб накірунках выхаваўчай работы, аб дасягненнях педагагічнага калектыву ў навучанні і выхаванні дзяцей і падлеткаў на сучасным этапе.
Сёння педкалектыў працягвае ствараць школьны летапіс. З вялікага арсеналу традыцыйных і новых інструментаў навучання каманда аднадумцаў і сапраўдных прафесіяналаў умела выбірае найбольш эфектыўныя для вырашэння актуальных для сучаснай школы задач. Казлоўская І.І., Русялевіч .А.Р.,Андруконіс А.В., Сенканец В.Ф.,Рышкевіч Л.М., Сценчык А.Ф. прапанавалі аўтарскія прыёмы і формы работы з вучнямі, бацькамі, сацыяльнымі партнёрамі.
Віншуем! Новых перамог і адкрыццяў!
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2021/09/SHAG-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/01/3819fdca2b9deb45c95fa6b3789f980c-75x75.jpg)