#Канвалія 2024. Гродзеншчына развітальная. (дзевяты дзень)

#Канвалія 2024. Гродзеншчына развітальная.

Раніца 2 ліпеня ў лагеры «Канвалія» пачалася з рухомых гульняў на свежым паветры. Атмасфера апошняга дня лагернай змены спрыяла стварэнню адначасова і вясёлага, і крыху сумнага настрою. Час праляцеў вельмі хутка — прыйшоў момант развітання з «Канваліяй». Пасля правядзення інформ-дайджэста па галоўных правілах пешахода і пасажыра выхаванцы разам з выхавацелямі сабраліся ў актавую залу на круглы стол-сустрэчу «Нашы ўражанні і пажаданні лагеру». Кожны выказаў свае меркаванні аб тым, як адпачыў у лагеры. Гучалі словы ўдзячнасці ў адрас усіх тых, хто арганізаваў дасуг, хто праводзіў цікавыя мерапрыемствы і свараў умовы для камфорта і ўтульнасці ў лагеры. Выхаванцы прапаноўвалі цікавыя і змястоўныя пажаданні на наступную летнюю сустрэчу. Заключным момантам дня стала сумесная фотасесія са студэнтамі і выкладчыкімі ГрДУ.
Бывай, «Канвалія»! Да новых сустрэч!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.