#Канвалія_2024. Гродзеншчына гістарычная. (пяты дзень)

#Канвалія_2024. Гродзеншчына гістарычная.

«Канвалія» – гэта лагер, дзе кожный дзень напоўнены радасццю і смехам. Раніца распачалася з майстар-класа развучвання народных танцаў.
Дзеці з радасцю спявалі свае любімыя песні, а затым паўтаралі і развучвалі полечку. Пасля таго, як нашы таланты  былі прадэманстраваны, выхаванцы разам з выхавацелямі правялі флэшмоб “Моладзь за здаровы лад жыцця”. Эстафета добрых спраў распачалася з наведвання магілы Канарчыка ў вёсцы Барташуны і прадоўжылася наведваннем помнікаў у г.п.Воранава. Выхавацелі яшчэ раз напомнілі дзецям, што урокі мінулага нельга забываць, каб не дапусціць паўтарэння ўсенароднага гора ў сучаснасці. Трэба ўмець быць удзячнымі ветэранам за найвялікшую перамогу.

І на заканчэнні дня прайшла шоу-праграма “Голас”, дзе дзеці ў чарговы раз прадэманстравалі свае таланты.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.