#Канвалія_2024. Гродзеншчына прыгожая (сёмы дзень)

Сёмы дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”. Сапраўды, гульня-пантаміма “Героі беларускіх казак” развівала ўвагу і назіральнасць выхаванцаў. Вобразы Несцеркі, Бабы Ягі, Дзеда і Бабы дапамагалі вучням паказаць герояў праз рукі, міміку і голас. Святочнае мерапрыемства “Гучаць музыкі і прыпеўкі”, у якім выхаванцы прынялі ўдзел, пашырыла веды пра беларускія народныя традыцыі, развівала музычныя, танцавальныя і пеўчыя здольнасці, выхоўвала павагу да мінулага свойго народа, а таксама пачуццё патрыятызму і гордасці за наш народ.

Завяршыўся дзень конкурснай праграмай “Прагажуня Канваліі”, якая развівала фантазію і творчыя здольнасці, уменне публічна выступаць перад аўдыторыяй.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.