![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/i-1-1.jpg)
Урок мужнасці на пагранічнай заставе “Беняконі”
15 мая члены атрада Юных сяброў пагранічнікаў Канвелішскай сярэдняй школы наведалі пагранічную заставу “Беняконі”. У гэты дзень пагранзастава сустракала сёмую эстафету, прысвечаную 105-годдзю пагранічнай службы Беларусі. Свой старт эстафета ўзяла 10 мая ў горадзе Мінску, завяршыцца 28 мая, у Дзень пагранічніка, у Мінску, на Плошчы Перамогі. На пагранічнай заставе “Беняконі” гаварылі пра мір, воінскі абавязак, ролю органаў пагранічнай службы для забеспячэння бяспекі дзяржавы. У юных пагранічнікаў была магчымасць у чарговы раз пазнаёміцца са зброяй, бытам салдат, камуфляжам абаронцаў граніцы
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/i-1-2-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/347277479_552849570317769_4438401197497047086_n-75x75.jpg)