Урок мужнасці на тэму “Дзень Перамогі”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

6 мая вучні 8-11 класаў ДУА “Канвелішская сярэдняя школа” правялі ўрок мужнасці на тэму “Дзень Перамогі”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шаноўным госцем на мерапрыемстве быў пракурор Воранаўскага раёна Бандарчук Аляксей Сяргеевіч, які паведаміў цікавыя звесткі пра генацыд беларускага народа. Вучні прагледзелі дакументальны фільм, правялі віктарыну “Помнікі гераічным і трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі”. З вуснаў дзяцей гучалі вершы і празаічныя творы пра вайну. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых герояў. У канцы мерапрыемства педагог-арганізатар Маркель А.М. і вучні 8 класа расказалі аб удзеле ў мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Вялікай Перамозе – 80!”, прысвечанай захаванню гістарычнай памяці і подзвіга беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.