![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/07/358352632_643737717817523_4824717329284453306_n.jpg)
Утульна, мілагучна, творча прайшла літаратурна-музычная вечарына ў Канвелішскай СШ
Вечарына раскрыла таленты сярод адпачываючых у лагеры “Канвалія” і гасцей-студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
Сёмы год дзейнасць аздараўленчага лагера ў Канвелішскай школе ладзіцца сумесна са студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта.
Для дзяцей гэта новае кола зносін, а для студэнтаў — добрая педагагічная практыка, магчымасць глыбокага знаёмства з мясцовым фальклорам, народнымі традыцыямі і культурай.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/07/98ddd06f9eed69faaf67230a637c4929-900x450-1-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/07/358049409_642259631298665_1764137191127062417_n-75x75.jpg)