![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/04/i-1-1140x1520.jpg)
У Канвелішскім НПК паміж вучнямі адбылася квэст-гульня “Сцяжынкамі здароўя”
8 красавіка ў Канвелішскім НПК паміж вучнямі 7 і 8 класаў адбылася квэст-гульня “Сцяжынкамі здароўя”. Дух спаборніцтва панаваў на працягу мерапрыемства: хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна праяўлялі свае здольнасці і вынаходлівасць пры вырашэнні задач квэста, а “доктар –валеолаг” адзначыў самых кемлівых удзельнікаў. Праведзенае мерапрыемства да Дня здароўя дало магчымасць падлеткам яшчэ раз асэнсаваць свае адносіны да здароўя.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/04/Фото-4-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/04/изображение_viber_2022-04-06_15-45-51-806-75x75.jpg)