![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/09/IMG-f49b383a559a40626ef69d302fcd671e-V-1140x855.jpg)
Флэшмоб «Беларусь адзіная» у Гіркаўскім дзіцячым садзе
У Гіркаўскім дзіцячым садзе вялікае значэнне надаецца фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму. Педагогі ў ходзе адукацыйнага працэсу прымяняюць самыя разнастайныя формы работы па фарміраванню ў дзяцей уяўленняў аб сваёй малой радзіме, аб Рэспубліцы Беларусь, аб людзях, якія праславілі краіну, аб культурных каштоўнасцях народа, аб традыцыях і святах.
Адным з такіх значных святаў з’яўляецца Дзень народнага адзінства Рэспублікі Беларусь-цудоўнае свята, якое падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Да святкавання гэтай даты ў нашым дзіцячым садзе быў прымеркаваны тэматычны дзень «Беларусь адзіная», у рамках якога праведзены шэраг цікавых мерапрыемстваў і гульняў, флэшмоб «Беларусь адзіная».
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/09/7bcf8b8fd2c2673f0a6ca10971f4b893-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/09/307271016_157025156937361_5668860227009156433_n-75x75.jpg)