Экскурсія на вытворчасць

Асноўным зместам патрыятычнага выхавання ў Нацкай СШ з’яўляецца фарміраванне сапраўднага грамадзяніна,лепшыя якасці якога праяўляюцца ў сумленнай і  доблеснай  працы на карысць Радзіме.Зыходзячы з гэтага прафарыентацыйная  работа ва ўстанове будуецца з улікам двух фактараў: запатрабаванасць на рынку працы і запатрабаванасць з пункту гледжання абітурыента,які выбірае сабе спецыяльнасць.
Важнейшым падспор’ем  гэтаму з’яўляецца экскурсійная дзейнасць з  наведаннем прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Невыпадкова 11 лістапада група нацкіх школьнікаў наведала ААТ»Воранаўская сельгастэхніка».Вучняў прыемна здзівіў той факт,што прадпрыемства нягледзячы на санкцыйны ціск дынамічна развіваецца.
 Прадукцыя  Воранаўскай сельгастэхнікі карыстаецца вялікім попытам на рынках краін былога Савецкага Саюза, асабліва ў Расіі і Казахстане.
Дзецям па ходу экскурсіі была прадстаўлена магчымасць больш глыбока пазнаёміцца з асаблівасцямі арганізацыі тэхналагічнага працэсу вырабу прычэпаў»Баярын». У цэху плазменай рэзкі гасцям прадэманстравалі,як з дапамогай сучасных тэхналогій і абсталявання вырабляюцца складаныя зборачныя дэталі.За некалькі хвілін з дапамогай лазера для гасцей з Начы з ліста металу былі выразаныя прыгожыя сувеніры.
Вынікам мэтанакіраванай прафарыентацыйнай  работы ў школе з’яўляецца той факт,што ў апошнія  гады каля 65 — 70% выпускнікоў выбіраюць прафесіі, звязаныя з рэальным сектарам  эканомікі. У топе  такія прафесіі як будаўнік, інжынер, энергетык.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.