![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/i-1-2-1140x1140.jpg)
Адзіны ўрок да Дня сям’і
Адзіны ўрок да Дня сям’і
15 мая ў 1 – 11 класах Канвелішскай сярэдняй школы прайшоў адзіны ўрок па тэме “Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны: сямейныя каштоўнасці”, прысвечаны Дню сям’і. Вучні 1- 4 класаў разважалі аб тым, што “сям’я – гэта радасць”, згадвалі традыцыі сямейных святаў, гаварылі пра каштоўнасці, якія фарміруюцца бацькамі, разгадвалі крыжаванкі, удзельнічалі ў гульні “Складзі прыказку”. Старэйшыя вучні, падарожнічаючы па старонках сямейных альбомаў, выконвалі розныя заданні: стваралі прэзентацыі пра гісторыю рода, расказвалі “гісторыі” пра бабуль і дзядуль, развучвалі народныя гульні. Адным словам, “будавалі” фундамент дома пад назвай “Сям’я”.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/o-tFiX8P-XM-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/i-1-1-75x75.jpg)