![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2021/12/изображение_viber_2021-12-31_09-56-11-106.jpg)
Экскурсія вучняў Радунскай сярэдняй школы ў Воранаўскі райвыканкам
«Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, калі ты пяць хвілін пашкадаваў, каб дзецям паказаць куточак свету, і хараство людзей, і важнасць сваіх спраў…»
Гэтымі радкамі хочацца перадаць эмацыйны настрой экскурсіі, якую здзейснілі вучні 5″А» класа Радунскай сярэдняй школы разам з класным кіраўніком Чарнавус А.А. За перамогу па сборы макулатуры дзецям арганізавалі цікавае падарожжа ў Воранаўскі райвыканкам. На прыступках вучняў сустрэла загадчык сектара ідэалагічнай работы Сідаровіч Л.А., якая і правяла экскурсію ў цікавай і даступнай форме. Прыветліва і пазітыўна, не шкадуючы свайго часу, дзяцей сустракалі ў розных аддзелах: эканомікі і дзяржрэгістрацыі, адукацыі і сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры. Кульмінацыяй стала сустрэча з кіраўніком Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Захарчуком Д.І. Напярэдадні Новага года дзяцей чакаў прыемны падарунак: кніга пра Воранаўскі раён.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/01/IMG-5f8c08cf2f799b7cb8721c9c17337206-V-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2021/12/33149cbfe690195ec85f2983d61fe765-75x75.jpg)