![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/10/FB_IMG_1666364722320.jpg)
Эрудыт-круіз “У загадкавай краіне Коласа”
Эрудыт-круіз “У загадкавай краіне Коласа” (да 140 годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа).
Мерапрыемства праводзілася ў 10 класе ў форме гульні-падарожжа. Садзейнічала ўсведамленню вучнямі ролі класіка ў станаўленні белаврускай літаратуры і фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Вучні завочна прайшліся жыццёвымі сцяжынкамі, прыгадалі цудоўныя радкі з твораў Якуба Коласа, зазірнулі ў таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі.
Каманды па чарзе выбіралі сектар і адказвалі на прапанаваныя пытанні. (“Запытанка”, “ Інтэлект-лато”, “Пазнай героя”, “Вядовае-невядомае” і “Чароўны куфэрак”).
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/10/FB_IMG_1666365065224-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/10/FB_IMG_1666364614336-75x75.jpg)