![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/04/IMG-c60c50b3630e394ad5b492a5fc4861c6-V-1140x641.jpg)
Тэматычны тыдзень “Транспарт”
У Беняконскім дзіцячым садзе прайшоў тэматычны тыдзень транспарту. Выхаванцы малодшай групы змаглі даведацца, што машыны едуць па дарозе, самалёты і верталёты лётаюць па небе, а караблі ходзяць па моры. Яны вызначалі з дапамогай дарослага будову машыны (кабіна, кола, руль), выконвалі гульнявыя дзеянні з прадметамі-замяняльнікамі з выкарыстаннем імітацыі дзеянняў: вадзілі аўтамабіль, рамантавалі ў майстэрні. Таксама развучылі мноства пальчыкавых гульняў аб транспарце, пагулялі ў рухомую гульню «Верабейчыкі і аўтамабіль», у гульні-ўкладышы «Машыны», прачыталі выдатныя вершы А. Барто «Самалёт»,»Грузавік». Выканалі аплікацыю “Аўтобус” і намалявалі колы для аўтамабіля.
З дзець сярэдняга і старэйшага ўзросту праводзіліся гутаркі “Для чаго чалавеку транспарт”, “Правілы паводзін на дарозе”, “Як паводзіць сябе ў транспарце”. Выхаванцы разглядалі малюнкі з выявамі транспарту, адгадвалі загадкі, чыталі вершы па тэме. З цікавасцю расказвалі аб транспарце, які есць у іх сям’і, гулялі ў моўныя гульні “Чацверты лішні”, “Едзе, плавае, лятае”, сюжэтна-ролевыя гульні “Аўтобус”, “Аўтазапраўка”. Падчас прагулкі назіралі за транспартам, на пляцоўцы “Дарога” замацавалі правілы дарожнага руху.
Дзеці знаеміліся з транспартам спецыяльнага прызначэння. У нагодзе гэтага адбылася сустрэча з прадстаўнікамі пажарнай аховы. Дзеці з цікавасцю слухалі аповяд пажарнага і задавалі пытанні, разглядалі аўтамабіль.
Да дня Касманаўтыкі ў дзіцячым садзе прайшла забава “Палет на ракеце”, дзе дзеці трэніраваліся ў лоўкасці, хуткасці і смеласці. Выхаванцы будавалі касмічны карабель, удзельнічалі ў конкурснай праграме
Увесь тыдзень прайшоў у атмасферы творчасці, цікавасці і пазнавальнай актыўнасці.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/04/изображение_viber_2023-04-17_09-18-40-978-1-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/04/1C9A9558-1-75x75.jpg)