Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка як неабходная ўмова кіравання якасцю адукацыі

18 мая па такой тэме адбылося ў Канвелішскай сярэдняй школе  метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктара па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай рабоце. Удзельнікаў прывіталі будучыя педагогі – вучні педагагічных груп. У ходзе семінара-практыкума  былі разгледжаны прыёмы і метады арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка на вучэбным занятку, прааналізаваны рэзультатыўнасць і эфектыўнасць прымянення метадаў і прыёмаў кантролю засваення ведаў вучняў педагогамі школы. Намеснікі дырэктара наведалі фрагменты ўрокаў, паўдзельнічалі ў адукацыйным міксе. У час правядзення фідбэка “Праблемы кантрольна-ацэначнай дзейнасці на розных этапах урока” папрацавалі ў групах, абмяркоўвалі і вырашалі праблемы, выказвалі свой пункт погляду.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.