![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/12/i-5-1.jpg)
Падарожжа па краіне «Прававеды»
Вучні 1 і 2 класаў Канвелішскай сярэдняй школы пасля ўрокаў адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па краіне Права. Дзеці замацавалі свае веды пра правы і абавязкі, паразважалі, прыйшлі да высновы, што вельмі важна прытрымлівацца законаў. На шляху падарожнікаў чакалі цікавыя знаходкі, задачы і сітуацыі, што прыйшлося вырашаць. Дзеці ў канцы вандроўкі прыйшлі да высновы: “Правы – гэта тое, што жыццё любога чалавека робяць паўнавартасным і змястоўным”.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/12/i-19-—-копия-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/12/IMG_6617-75x75.jpg)