#Канвалія_2024. Гродзеншчына святочная. (першы дзень)

Ура! Нарэшце! Сёння, 24 чэрвеня, у чарговы раз адчыніў дзверы лагер “Канвалія”. 15 дзяўчынак і хлопчыкаў прыбылі сюды, каб зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і даведацца нешта новае пра нашу малую радзіму. Змена пачалася ўрачыстым падняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь з выкананнем гімна.

Удзельнікі лагера выбралі актыў на чале з глаўкомам, і гэты актыў адразу пачаў дзейнічаць. Выхаванцы хутка размеркавалі абавязкі, упрыгожылі спальныя пакоі; прайшоў майстар-клас вырабу кветкі ландыш. Дзеці загадалі жаданні на змену і павязалі лентачкі на Дрэва жаданняў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.