Беняконская школьніца — сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку
3 мая ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
Пратасевіч Ульяна, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «Беняконская сярэдняя школа», Гродзенскай вобласці ўвайшла ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку, заваяваўшы 3 месца.
Штогод Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, у мэтах фарміравання экалагічнай культуры грамадзян, выхавання ў іх беражлівых адносін да прыроды, праводзіць рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. У конкурсе прымаюць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў; ад 6 да 10 гадоў.
У 01 сакавіка аддзелам адукацыі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта сумесна з Воранаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падведзены вынікі першага этапу штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. На конкурс прадастаўлены 128 работ з 25 устаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай і дадатковай адукацыі раёна. Вызначаны работы-пераможцы якія прадстаўлялі раён на другім, абласным этапе.
31 сакавіка 2021 года Гродзенскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя падведзены вынікі другога этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Малюнак вучаніцы ДУА «Беняконская сярэдняя школа» Пратасевіч Ульяны, па выніках конкурсу заняла 1 месца ва ўзроставай групе дзяцей ад 6 да 10 гадоў.
Дзякуем Вам за праяўленую актыўнасць і неабыякавасць да навакольнага асяроддзя!
Метадыст ДУА Воранаўскі
раённы вучэбна-метадычны
кабінет Уладыкаўская Э. Б.