Вынікі раённага этапу Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з установай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі (далей – ДУДА) «Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» з сакавіка па чэрвень 2022 года праводзіўся раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу  дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”.  На конкурс было прадстаўлена  38 работ  з  17 устаноў адукацыі.

Складанасць у перадачы формаў, перспектыўнасць малюнка, назіральнасць і дастатковае валоданне выяўленчымі і дэкаратыўна-мастацкімі навыкамі адзначаліся ў працах ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Тракельскія яслі-сад-базавая школа”, ДУА “Беняконская сярэдняя школа”, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс  Жырмунскія яслі-сад-сярэдняя школа”, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”. Захаванне і выкарыстанне народных традыцый, прыёмаў прадставілі ў працах ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа”, ДУА “Доцішская сярэдняя школа”, ДУА “Клайшанская базавая школа”, УА “Навучальна-педагагічны комплекс  Пеляскі дзіцячы-сад-сярэдняя школа” з навучаннем на  літоўскай мове, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс  Пераганцаўскія яслі-сад-базавая школа”. Сучасныя метады рэкламы кнігі выкарыстоўвалі ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”, ДУА “Пагародзенская сярэдняя школа”, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Жырмунскія яслі-сад-сярэдняя школа”. Адрозніваліся закончанасцю, лагічнасцю і арыгінальнасцю сцэнарыя анімацыі ДУА “Пагародзенская сярэдняя школа”, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа”.

Аналіз работ паказаў, што мэтазгодна працягваць працу па патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, удзяляць больш пільную ўвагу сродкам візуальнага мастацтва, развіваць дзіцячую творчасць ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўляць і падтрымліваць юных талентаў.

На падставе вышэйазначанага пераможцамі раённага этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу  дзіцячай творчасці “Пад небам сінім” прызнаны:

у намінацыі “Ілюстрацыя” 6-9 гадоў:

1 месца – Долбік Алеся, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Тракельскія яслі-сад-базавая школа”;

2 месца – Завусайлава Сафія, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

3 месца – Брашавец Дзям’ян, ДУА“Навучальна-педагагічны комплекс Жырмунскія яслі-сад — сярэдняя школа”;

у намінацыі “Ілюстрацыя”  10-13 гадоў:

1 месца – Сінкевіч Кацярына, ДУА “Беняконская сярэдняя школа”;

2 месца – Вазбановіч Карына, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа”;

3 месца – Мяцюн Дзяніс, ДУА “Радунская сярэдняя школа”;

у намінацыі “Ілюстрацыя” 14–18 гадоў:

1 месца – Юхневіч Паліна, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс                             Жырмунскія яслі-сад-сярэдняя школа”;

2 месца – Дудойць Айнашка, ДУА“Навучальна-педагагічны комплекс Жырмунскія яслі-сад-сярэдняя школа”;

у намінацыі “Кніжная вокладка” 6-9 гадоў:

2 месца – Стадольнік Ірына, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

у намінацыі “Кніжная вокладка” 10-13 гадоў:

1 месца – Міцкевіч Маргарыта, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

3 месца – Міхневіч Канстанцін, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

у намінацыі “Кніжная вокладка” 14-18 гадоў:

1 месца – Салей Аляксандра, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

2 месца – Ясюкайць Паліна, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа”;

3 месца – Крыштоп Марыя, ДУА “Доцішская сярэдняя школа”;

у намінацыі “Буктрэйлер” 10-13 гадоў:

1 месца – Аніська Аляксандра, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

2 месца – Улд Марыям, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Жырмунскія яслі-сад-сярэдняя школа”;

3 месца – Козак Анастасія, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

у намінацыі “Буктрэйлер” 14-18 гадоў:

1 месца – Пукар Генадзій, ДУА “Пагародзенская сярэдняя школа”;

2 месца – Юхневіч Паліна, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Жырмунскія яслі-сад-сярэдняя школа”;

3 месца – Шаматовіч Данііл, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

3 месца – Міцкевіч Мілана, ДУДА “Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

у намінацыі “Анімацыя” 14-18 гадоў:

1 месца – Маркель Дар’я, Дарняк Арына, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

1 месца – Будрэвіч Анастасія, ДУА “Пагародзенская сярэдняя школа”;

2 месца – Матуйза Андрэй, Муклановіч Матвей, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

3 месца – Часоўнікова Аляксандра, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа”;

у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” 6-9 гадоў:

1 месца – Кавальчук Кацярына, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс  Жырмунскія яслі-сад-сярэдняя школа”;

у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” 10-13 гадоў:

1 месца – Валынец Вікторыя, ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”;

2 месца – Бедушніс Вікторыя, ДУА “Клайшанская базавая школа”;

3 месца – Пачобут Карына, УА “Навучальна-педагагічны комплекс  Пеляскі дзіцячы-сад-сярэдняя школа з навучаннем на літоўскай мове”;

у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” 14-18 гадоў:

1 месца – Сцефановіч Паліна, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс  Пераганцаўскія яслі-сад-базавая школа”;

3 месца – Валюкевіч Валерыя, ДУДА “Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

         

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.