
Казачны час- зіма! Зіма – гэта ў першую чаргу снег
Казачны час- зіма! Зіма – гэта ў першую чаргу снег. Калі глядзіш на чароўныя сняжынкі, якія павольна апускаюцца долу, то і ў дарослых, і ў дзяцей ўзнікае адчуванне казкі і чаканне нечага незвычайнага. А ў дзяцей з’яўляецца яшчэ і шмат пытанняў. Даследчую дзейнасць са снегам арганізавалі педагог Гурэцкая С.М. і выхаванцы дашкольнай установы Тракельскай базавай школы. Утрамбаванне снега, лепка розных фігур, расфарбоўка снега і шмат іншых доследаў на пачатку зімы правялі маленькія даследчыкі. Яны толькі ступілі на гэтую цікавую сцяжынку, але наперадзе яшчэ тры зімовыя месяці і столькі цікавага і незвычайнага іх чакае!

