Квэст – гульня «Сініца ў руках іль …» паклікала

Мы жывем ля самай мяжы з Рэспублікай Літва. І вельмі часта чуем гутаркі замежных гасцей аб «прыгожмы» жыцці за мяжой. За мяжу на легальную працу выязджае шмат чалавек. Але вялікая колькасць людзей езде за мяжу і ўладкоўваецца на працу нелегальна, не думаючы пра наступствы.

Сёння, упершыню ў Воранаўскім раёне ў ДУА «Паляцкішская сярэдняя школа» прайшла квэст-гульня «Сініца ў руках іль …». у рамках глабальнага праекта «Stop! Працоўная міграцыя», арганізаванага Рэспубліканскім моладзевым цэнтрам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Дзіцячым Фондам ААН (ЮНІСЕФ), накіраванага на ўкараненне міжнароднай метадалогіі «АПШИФТ» — праграмы па сацыяльным праектаванні для моладзі.

Для ўдзелу ў квэст -гульні запрошаны памежнікі памежнай заставы «Драбішуны», настаўнікі, школьнікі Паляцкішской школы.

Каманды прайшлі 5 станцый, на кожнай станцыі пасля выканання задання каманда атрымлівала картку — правіла бяспечнага выезду за мяжу. На першай станцыі «Лыжны крос» кожнаму ўдзельніку неабходна было праехаць на лыжах 600метраў, на другой станцыі пагулялі ў хакей з мячом, затым па апісанні неабходна было даведацца дрэва і знайсці схаванае трэцяе правіла.

Без працы былі разгаданы загадкі і рэбусы, на апошняй станцыі «У каго прамей лінія» удзельнікі паспаборнічалі хто далей і раўней зможа праехаць. Па заканчэнні гульні паўтарылі яшчэ раз усе правілы бяспечнага працаўладкавання за мяжой, але школьнікі і памежнікі зрабілі выснову: за мяжой добра, а ў Беларусі лепш!

Для ўсіх удзельнікаў і балельшчыкаў быў арганізаваны гарачы чай.

Усе ўдзельнікі атрымалі граматы і памятныя падарункі.

 

Вайцяхоўская Святлана Уладзіміраўна,

Педагог -арганізатар

ДУА “Паляцкішская СШ”
Воранаўскі раен

Гродзенская вобласць

Т.80444906269

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *