Масленіца ў дзіцячым садочку
З чаго пачынаецца вясна? Вядома з правадоў зімы.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад в. Пагародна» святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй. Гэта самае вясёлае, шумнае, любімае свята дзяцей. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы.
Усе дзеці ведаюць пра Масленіцу, пра бліны, якія трэба есці, і пра чучала, якое трэба спальваць, але ведаць гэта адно, а ўбачыць, а яшчэ лепш паўдзельнічаць у гэтым — зусім іншая справа.
Увесь тыдзень выхаванцы рыхтаваліся да гэтай падзеі і чакалі яе з нецярпеннем. На занятках даведаліся як раней святкавалі Масленіцу, што азначае і адкуль бярэ пачатак гэты звычай. У нас усе ведаюць, што на Масленіцу ў кожнага тры справы: з горак катацца, блінамі аб’ядацца, і з зімушкай развітацца!
3 сакавіка голас вясёлага зазывалы запрасіў усіх на вуліцу. Адкрыў свята Скамарох загадкамі, зладзіў вясёлыя масленічныя забавы. Дзеці спаборнічалі ў знаходлівасці, сіле і спрыце, смяяліся над жартамі скамароха.
На дзіцячае свята зазірнула Зіма, каб у апошні раз павесяліць сваім лёгкім марозікам, закружыць у карагодзе маленькіх сняжынак, а таксама пагуляць у традыцыйныя гульні Масленіцы: «Снежкі», «Гарачы блін», «Валёнкі» і інш. Выхаванцы ў захапленні гулялі са снежнай госцяй, нават не заўважылі як прыйшла пара развітвацца і перадаваць усе правы прыгажуні Вясне.
А каб новая пара года прыйшла ў валадарства прыроды дзеці гукалі вясну пад народную песню «Вясна-красна», «Жавараначкі прыляціце». Для Вясны дзеці спявалі песні, вадзілі карагоды, выканалі забіяцкі народны танец, «Чаравічкі» гулялі ў вясёлыя гульні: «Вясёлая карусель», «Жмуркі» і інш.
Традыцыйна свята скончылася чаяваннем: паглынаннем смачных і духмяных бліноў, пірагоў, прысмакаў, якія з любоўю прыгатавалі бацькі.
Мы стараемся звяртаць увагу дзяцей да народных вытокаў, каранёў нашых, абрадаў, традыцый і звычаяў.
Грыгілевіч Таццяна Чаславаўна
выхавацель дашкольнай адукацыі
ясляў-сада в. Пагародна
Воранаўскага раёна