Працоўны дэсант «Дзіцячы сад — наш агульны дом, хай будзе чыстым і ўтульным ён!»

Праца ў жыцці кожнага чалавека мае важнае значэнне, таму далучаць дзіця да працы неабходна ўжо ў дашкольным узросце.
З мэтай фарміравання навыкаў працоўнай дзейнасці, выхавання працавітасці і пачуцця значнасці працы для грамадства ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад в. Пагародна” прайшла акцыя «Чысты ўчастак».
Выхаванцы груп былі арганізаваны ў працоўныя дэсанты па навядзенні парадку на тэрыторыі дзіцячага садка. Пагодлівы вясновы дзянёк толькі спрыяў добраму настрою, працы, зносінам — усе працавалі дружна і весела. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім жаданнем і энтузіязмам прыбралі тэрыторыю ад сухой расліннасці і леташняга лісця.
Калектыўная працоўная дзейнасць не толькі аб’яднала дзяцей, даставіла шмат радасці, спрыяла наладжванню дружалюбных ўзаемаадносін, але і садзейнічала фарміраванню ў дзяцей працоўных навыкаў, пачуцця адказнасці за даручаную справу.
Цяпер чыстая і дагледжаная тэрыторыя будзе яшчэ больш радаваць вока бацькоў і дзяцей
 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.