Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
24 лютага 2022 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова». Мерапрыемства прайшло ў рэжыме анлайн на платформе Zoom. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу – з усіх рэгіёнаў краіны. Гродзенскую вобласць на канферэнцыі прадстаўлялі вучані нашай школы Русялевіч Максім і Дайлідка Уладзіслава з работай «Дынаміка развіцця тапанімічнай прасторы беларускай народнай і літаратурнай казкі ў лінгвакультуралагічным аспекце (на прыкладзе чарадзейна-фантастычных казак). Кіраўнік работы Квецень Валянціна Чаславаўна, настаўнік беларускай мовы і літратуры. Віншуем Уладзіславу, Максіма і Валянціну Чаславаўну з перамогай (дыплом 3 ступені).