Савет аддзела адукацыі ў Забалацкай СШ

29.04.2023  на базе ДУА «Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова» прайшоў раённы савет аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама. На савеце заслухана пытанне “Аб выніках комплекснага вывучэння ДУА “«Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова»

Цёпла сустракалі гасцей навучэнцы школы з пышным караваем і прывітальным танцам. ДУА «Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова» прадставіла асноўны накінунак працы – краязнаўча-этнаграфічны.

На  працягу 2005-2009 гг. ўстанова адукацыі мела статус этнашколы-сада. Школа ўдзельнічала ў інавацыйным праекце “Этнашкола Панямоння”, былі распрацаваны вучэбныя праграмы па далучэнні навучэнцаў да культуры роднага краю. За гэты час сабрана шмат краязнаўчага матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе. Нягледзячы на тое, што зараз назва школы змянілася, традыцыі і дух  этнашколы засталіся, работа ў гэтым накірунку працягваецца.

У 2021 годзе была складзена Праграма работы ўстановы адукацыі ў этнакультурным накірунку “Ганарымся мінулым, цэнім сучаснае і працуем для будучага”, якая разлічана на 3 гады (2021-2024). У  2021/2022 навучальным годзе школа працавала ў праекце “#МЫнашчадкі”. Напрамкі  работы ў праекце — аздабленне ўстановы адукацыі ў этнастылі, знаёмства з традыцыямі і звычаямі, народнымі святамі і абрадамі.

Дырэктар установы адукацыі Юшэвіч Надзея Іванаўна ў час экскурсіі па школе расказала аб дзейнасці нашай установы адукацыі ў краязнаўча-этнаграфічным  накірунку. Затым яна запрасіла ўдзельнікаў мерапрыемства на дэгустацыю страў беларускай нацыянальнай кухні.

Для гасцей быў прадстаўлены фрагмент “Дзіцячых вячорак”, якія падрыхтавалі выхаванцы 2-ой інтэграванай групы. На танец “Полька” маленькія артысты запрасілі і гасцей.

Далей госці змаглі пазнаёміцца з мадэлямі  “Тэатра моды”, дзе былі прадстаўлены калекцыі льняных касцюмаў з выкарыстаннем сучаснага дызайна.  Дадзены праект мяркуе захаванне і традыцый народнага касцюма.

На  базе ўстановы адукацыі ўжо 33 гады існуе этнагарафічны музей,  у якім сабраны багаты краязнаўчы матэрыял, арганізоўваюцца фальклорныя святы і абрады. Тут  юныя артысты клуба “Спадчына” (кір. Коцік В.У.) парадавалі гасцей паказам абрада “Заручыны”, які быў вельмі папулярны на Забалаччыне ў другой палове ХХ стагоддзя.

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Мар’янская Л.П. прэзентавала аб дасягненнях педагогаў і навучэнцаў за апошнія 3 гады ў краязнаўча-даследчым і праектным накірунку.

Вывучэнне гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю немагчыма ўявіць без “ваеннай” старонкі ў гісторыі малой радзімы.  Гэтай тэме прысвечана экспазіцыя  “Генацыд беларускага народа”. Вельмі ўразіла гасцей экспазіцыя “Выцінанка”, дзе былі прадстаўлены работы членаў аб’яднання па інтарэсах “Творчая майстэрня” (кір.Юндзіл А.В.).

Падчас экскурсіі па школе дырэктар звярнула ўвагу на тое, што з 1 верасня 2022/2023 н.г. школе прысвоена імя Я.Н.Карпянкова – выдатнага педагога,  заслужанага работніка народнай адукацыі Беларускай ССР, і падзялілася планамі на будучае  – зрабіць экспазіцыю, прысвечаную Яўгенію Навумавічу Карпянкову.

Далей кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна разглядалі пытанні, заяўленыя ў плане работы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.