Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, для вучняў ДУА “Доцішская сярэдняя школа” прайшоў у новым фармаце

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, для вучняў ДУА “Доцішская сярэдняя школа” прайшоў у новым фармаце. Эпіграфам сустрэчы сталі наступныя словы: “Дзеці вайны — апошнія сведкі тых страшных падзей”. І нездарма, бо мерапрыемства было пабудавана на аснове ўспамінаў Скаўрыгі Міхаіла Васільевіча, дзіцяці вайны. Скаўрыга Міхаіл Васільевіч — прадзед нашай аднакласніцы Евы Юзвік.   У ходзе сустрэчы быў распрацаваны фотакалаж “Дзякуй, дзядуля!” і плакат, прысвечаны 80-годдзю Перамогі.  Сваю эрудыцыю прадэманстравалі навучэнцы падчас віктарыны “Помнікі гераічным і трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі”. Напрыканцы сустрэчы адбылося абмеркаванне рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе — 80!”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.