Свята ў пагранічнікаў

Сёння на моладзь аказвае ўплыў складанае становішча ў свеце, жорсткая  канкурэнцыя ў яе самых небяспечных праяўленнях.
У гэтых умовах мнагакратна ўзрастае роля супрацоўніцтва
 ўстаноў адукацыі з сілавымі структурамі як свайго роду буфера, які значна змяншае ўздзеянне дэструктыўных  працэсаў,спрыяе фарміраванню ў моладзі патрыятычных пачуццяў.
    Таму невыпадкова 15 сакавіка кіраўніцтва пагранзаставы «Доцішкі» запрасіла членаў ваенна -патрыятычных клубаў»Юныя сябры пагранічнікаў» Нацкай і Доцішскай сярэдніх школ прыняць ўдзел у святкаванні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
  Для школьнікаў загаддзя была распрацавана цікавая і змястоўная праграма.Візіт пачаўся з экскурсіі па пагранзаставе, а затым былі заданні ваенна — спартыўнага характару. Падлеткі вучыліся збіраць і разбіраць аўтамат,зараджаць магазін патронамі, распазнаваць на мясцовасці яўныя парушэнні дзяржаўнай мяжы( на тэрыторыі ваеннага гарадка).
З асаблівым захапленнем назіралі старшакласнікі за работай службовых сабак, з дапамогай якіх не аднойчы былі затрыманы парушальнікі граніц.
Напрыканцы для гасцей быў арганізаваны святочны салдацкі абед.
   Незвычайна шчаслівымі і з прыўзнятым настроем вярнуліся ўдзельнікі ваенна -патрыятычных клубаў у свае школы.
   Рэалізацыя палітыкі супрацоўніцтва з сілавымі структурамі ў прыярытэце — стварэнне пляцовак для рэалізацыі зносін, якія будуць спрыяць фарміраванню даверу і павагі адно да аднаго, спараджаць сумесную дзейнасць.
   Кіраўніцтва Нацкай сярэдняй школы выказвае асаблівую падзяку намесніку пагранзаставы»Доцішкі» Чубрыку М.В. за арганізацыю свята і прадастаўлены на дабрачыннай аснове транспарт для падвоза  школьнікаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.