#Адпачываем весела і з карысцю.

Дзень мыльных бурбалак прайшоў 11 ліпеня у дашкольнай групе Канвелішскага НПК. Дзеці разам з Кропелькай даведаліся, як з’яўляюцца бурбалкі і аб чароўных уласцівасцях вады. Выхаванцы гулялі ў гульні: “Домік для бурбалкі”, “Зачараваныя бурбалкі”, выконвалі практыкаванні: “Чыя бурбалка большая?”, “Цуда пена”, праводзілі эксперыменты з вадой: “Вада малюе”, “Чараўніца вада”. Дзень скончыўся бурбалкавай дыскатэкай, што спрыяла добраму настрою і станоўчым эмоцыям. Словам, сумна нікому не было.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.