Акцыя “Збяры макулатуру – выратуй дрэва”

У рознаўзроставай групе ДУА “Тракельская базавая школа” стартавала акцыя “Збяры макулатуру – выратуй дрэва”. Мэта акцыі – заклікаць выхаванцаў і іх бацькоў беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў. Дзеці пазнаёміліся з адным са спосабаў зберажэння лесу – зборам макулатуры. Удзельнікі акцыі прыносілі старыя кнігі, непатрэбныя часопісы, рэкламную прадукцыю і газеты. Папера атрымае другое жыццё, а кожныя 100 кг макулатуры выратуюць адно дрэва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.