Аналіз тыдня пачатковых класаў

У  ДУА “Доцішская сярэдняя школа” падведзены вынікі тыдня пачатковых класаў пад назвай “Работы да самай суботы”.

Для вучняў былі арганізаваны алімпіяды па любімых прадметах, конкурс малюнкаў “Любімыя мясціны”, віктарыны “Як ты сэрцу майму міла”, мультканцэрт, выстава вырабаў “Чароўныя цацкі арыгамі”, экскурсіі. Апошні дзень тыдня пад назвай “Дзетак узгадаваць — не курак пасклікаць” быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Фотаздымкі “Чытаем усёй сямьёй” парадавалі, на іх можна было ўбачыць усіх членаў сям’і за чытаннем любімых кніг.

Усе запланаваныя мерапрыемств тыдня былі праведзены. Амаль не засталося вучняў, якія не атрымалі ў канцы тыдня ўзнагароду. Прыемна было бачыць задаволеныя твары навучэнцаў і педагогаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.