Беларусь турыстычная

Насычана і цікава распачаўся  тэматычны тыдзень «Беларусь турыстычная» ў выхаванцаў дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы. Дзеці старшага дашкольнага ўзросту ўявілі сябе экскурсаводамі і з вялікім задавальненнем расказалі малодшым сябрам пра знакамітых людзей Беларусі: асветнікаў, касманаўтаў, спартсменаў. Разам пагулялі ў гульню «Мае добрае справы», падчас гульні дзеці перадавалі адзін аднаму сэрца і расказвалі пра тое, якую добрую справу яны зрабілі. Вельмі спадабалася выхаванцам гульня «Што робіць спартсмен?». Магчыма, хтосьці ў будучым стане экскурсаводам і будзе праслаўляць сваю краіну, а хтосьці проста папоўніў свае ўяўленні і атрымаў станоўчыя эмоцыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.