Бывай, пачатковая школа!

Пад такім дэвізам прайшоў ранішнік у 4 класе Канвелішскай сярэдняй школы. Сумесна з першай настаўніцай Савуль А.А. будучыя пяцікласнікі ўзгадалі адзін дзень са школьнага жыцця. Вучні падзяліліся з бацькамі сваімі цяжкасцямі і перамогамі, паўдзельнічалі ў конкурсе эрудытаў, у займальнай віктарыне. Было весела і цікава! А наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў і знаходак!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.