Вучні Канвелішскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Космас кліча”

У Канвелішскай сярэдняй школе вучні 1 і 2 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Космас кліча”. Вучні ў гульнёвай форме падарожнічалі разам з Марынай Васілеўскай, першым беларускім касманаўтам-жанчынай,  па планетах. Юныя зямляне даведаліся аб тым, чым займаюцца касманаўты на касмічным караблі “Саюз”, якія даследаванні праводзяць, чым харчуюцца. Вучні паслухалі інтэрв’ю Марыны Васілеўскай і песню Вікторыі Алешка пра Беларусь, якая стала візітнай карткай нашай касманаўткі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.