Выхаванцы аздараўленчага лагера “Сонечны горад” ДУА “Доцішская сярэдняя школа” пабывалі на экскурсіі ў цэнтры бяспекі горада Ліды

15 чэрвеня 2023 года выхаванцы аздараўленчага лагера “Сонечны горад” ДУА “Доцішская сярэдняя школа” пабывалі на экскурсіі ў цэнтры бяспекі горада Ліды.
Вядома, што у сучасным свеце падрастаючаму пакаленню не абысціся без ведання асноў бяспекі жыццядзейнасці, правіл аказання першай медыцынскай дапамогі, правілаў карыстання калектыўнымі і індывідуальнымі сродкамі абароны. Менавіта на гэта і арыентавана дзейнасць Цэнтра бяспекі. Пры гэтым засвоіць атрыманыя веды дзецям дапамагаюць інавацыйныя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне.
Выхаванцы мелі магчымасць выклікаць экстранныя службы па тэлефоне, тушыць пажар, праводзіць эвакуацыю з задымленнага памяшкання, паўтарыць правілы дарожнага руху, паглыбіць веды пра бяспечныя паводзіны ля вадаёмаў улетку, правілы дарожнага руху і інш. Дзеці адпрацоўвалі практычныя навыкі выратавання людзей, карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, выкліку экстраных службаў.У цэнтры дзеці замацавалі атрыманыя на ўроках АБЖ веды і авалодалі навыкамі бяспечных паводзін у сітуацыях, якія могуць адбыцца дома альбо на вуліцы (крымінальная бяспека, бяспека ў транспарце і г.д.).
Хлопчыкі і дзяўчынкі не проста селі за парты, а пагрузіліся ў віртуальную рэчаіснасць, якая імітуе надзвычайныя сітуацыі, змаглі больш грунтоўна вывучыць матэрыял, дзякуючы віртуальнаму прабыванню ў асяроддзі падзвычайных сітуацый.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.