Віншуем пераможцаў!

06 мая 2023 года ў сценах ДУА “Доцішская сярэдняя школа” адбылася вельмі кранальная сустрэча. Рабяты яшчэ раз дакрануліся да трагічных старонак Вялікай Айчыннай вайны. Пад час мерапрыемства навучэнцы змаглі паказаць і сваё дэкламатарскае майстэрства. На суд журы былі прадстаўлены вершы на ваенную тэматыку. Пераможцы былі вызначаны ў трох ўзроставых катэгорыях: Янкелайць Макар (5-6 класы), Ціхановіч Каміла (7-8 класы), Шарыпава Кацярына (9-10класы). Аўдыторыя ўпершыню пачула лірычныя творы Янкі Сіпакова «Сяўба», Міхася Башлакова «Ные ў сэрцы рана незагойная» і іншых класікаў. Віншуем пераможцаў!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.