Дзень абітурыента ў Купалаўскім універсітэце

Вучні школ прынялі ўдзел у Дні абітурыента, які прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Школьнікі сустрэліся з кіраўнікамі факультэтаў, выкладчыкамі і студэнтамі.
У рамках Дня абітурыента былі ўганараваны пераможцы і прызёры мнагапрофільнай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта. Дыплома I ступені ўдастоена Дар’я Янкелайць, вучаніца 11 класа Паляцкішскай сярэдняй школы, якая прадэманстравала выдатныя веды па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Вучаніца мае рэкамендацыю на залічэнне ў 2023 годзе без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасць, якая адпавядае вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.