Дзень бяспекі дарожнага руху

У госці да вучняў 1,2 класаў і выхаванцаў дашкольных груп Канвелішскай сярэдняй школы завітаў старшы інспектар дзяраўтаінспекцыі Воранаўскага аддзела ўнутраных спраў Сцефановіч А.В. Разам з Аляксандрам Вацлававічам  дзецi паразважалi пра ролю святловяртальных элементаў для бяспекi пешаходаў у цёмны час сутак. На пляцоўцы па правiлах дарожнага руху вырашалі праблемныя гульнёвыя сiтуацыi «Як правiльна перайсцi дарогу, калi няма святлафора?», «Як рухацца ўздоуж праезджай часткi, калi няма тратуара?», «Што рабiць, калi мяч пакацiўся на дарогу?», «Дзе i як трэба катацца на веласiпедзе i самакаце?». Адказамi на пытаннi стала практычная адпрацоўка правільных паводзін  на дарозе, яна праходзіла ў гульнёвой форме, без рызыкi для жыцця i здароўя.  Напрыканцы сустрэчы госцi пазнаёмiлi дзяцей са службовай машынай мiлiцыi, расказалi пра яе камплетуючыя часткi, паказалi дзеянне сiрэны i мiгалкi

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.