Дзень здаровых зубоў

9 лютага ў інтэграванай групе навучання і выхавання №1 ДУА «Беняконскі дзіцячы сад» Воранаўскага раёна прайшоў «Дзень здаровых зубоў», прысвечаны Міжнароднаму дню стаматолага.
Адным з дзіцячых страхаў з’яўляецца наведванне менавіта стаматолага.
Задача дарослых — дапамагчы сфарміраваць правільныя культурна-гігіенічныя навыкі, каб захаваць зубы як мага далей здаровымі, а таксама выхаваць станоўчыя адносіны да наведвання стаматолага.
Да дзяцей завітаў кракадзіл Гена, якому вельмі балелі зубы. Выхаванцы з задавальненнем расказалі яму як трэба даглядаць за зубамі, пагулялі ў гульні «Карысная і шкодная ежа», «Чысцім зубы», паказалі на практыцы як правільна карыстацца зубной шчоткай і пастай.
Кожны з дзяцей змог адчуць сябе ў ролі стаматолага.
Гену  таксама  параілі  звярнуцца да ўрача.
Маляты атрымалі пазітыўныя ўражанні і добры настрой.
Спадзяемся, што нашы выхаванцы ў далейшым не будуць баяцца наведваць стаматолага!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.