![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/IMG_20230522_111521-1140x855.jpg)
Дзядулі з бабуляй дапамагаем – дружна агарод саджаем!
Выхаванцы Пагародзенскага дзiцячага сада дапамаглi дзядулю Васiлю i бабулi Ганулi пасадзіць агарод. Але ж якая праца без тэорыi?!
Цераз дыдактычныя гульні: «Агародніна і садавіна», «Якая гародніна вырасце з насення?” дзеці пашырылі і замацавалі ўяўленнi пра насенне і агародніну. Выхаванцы з вялікім запалам прыняліся рыхтаваць неабходны iнвертар, а затым глебу для пасеву. Пасадзілі шмат рознай гародніны: цыбулю, моркву, фасолю, гарох, тамат, капусту.
Колькі радасці даставіла дзецям сумесная праца – бо няма нічога прыемней, чым стварыць самім сапраўдны агарод на ўчастку дзіцячага сада!
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/222-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/IMG_20230522_121632_233-75x75.jpg)