Дзядулі з бабуляй дапамагаем – дружна агарод саджаем!

Выхаванцы  Пагародзенскага дзiцячага сада дапамаглi дзядулю Васiлю i бабулi Ганулi пасадзіць агарод. Але ж якая праца без тэорыi?!

Цераз дыдактычныя гульні: «Агародніна і садавіна», «Якая гародніна вырасце з насення?” дзеці пашырылі і замацавалі  ўяўленнi пра насенне і агародніну. Выхаванцы з вялікім запалам прыняліся рыхтаваць неабходны iнвертар, а затым глебу для пасеву. Пасадзілі шмат рознай гародніны: цыбулю, моркву, фасолю, гарох, тамат, капусту.

Колькі радасці даставіла дзецям сумесная праца – бо няма нічога прыемней, чым стварыць самім сапраўдны агарод на ўчастку дзіцячага сада!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.