Забава “Тэрыторыя гульні”

Забава “Тэрыторыя гульні”   

Гульня ўяўляе сабой асаблівую дзейнасць, якая расквітае ў дзіцячыя гады і суправаджае чалавека на працягу ўсяго яго жыцця. Гульня дае дзіцяці магчымасць даведацца новае, паразважаць над тым, што ўжо ўвайшло ў яго вопыт, выказаць свае адносіны да таго, што з’яўляецца зместам гульні. Менавіта пагэтаму ў рознаўзроставай групе ДУА «Тракельская базавая школа» 29 верасня была праведзена забава «Тэрыторыя гульні». Разам з любімым казачным героем доктарам Айбалітам хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у сюжэтна-ролевых, тэатралізаваных, дыдактычных, гульнях з будаўнічым матэрыялам. Ход мерапрыемства плаўна перайшоў на прагулку, дзе з дзецьмі былі арганізаваны іх любімыя рухавыя гульні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.