З намі разам пагуляй!

Радасна, звонка, цёпла і маляўніча прайшла з выхаванцамі групы інтэграванага навучання і выхавання Канвелішскай сярэдняй школы спартыўная забава “З намі разам пагуляй”. Гулялі ў пацешныя гульні “Збяры садавіну і аднясі на базу”,”Прысядзь, устань, замры”, эстафеты “Аббяжы лужыны”, “Перадай мяч”, “Перадай шышкі звярам”. Было прыемна бачыць радасныя дзіцячыя твары і чуць вясёлы смех. У выхаванцаў развівалі цікавасць да здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры падчас гульняў і эстафет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.