Каманда «БЭМС» Канвелішскай сярэдняй школы – прызёр абласнога чэмпіянату гульняў КВЗ

Ура! Каманда «БЭМС» Канвелішскай сярэдняй школы – прызёр абласнога чэмпіянату гульняў КВЗ

16 сакавіка 2024 года ў Гродзенскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў фінал абласнога чэмпіянату гульняў КВЗ. За кубак пераможцы змагаліся 6 каманд. Гульня была цікавай і напружанай, інтрыга трымалася да канца. Прыемна, што канвелішская каманда трапіла ў тройку прызёраў, атрымала дыплом ІІІ ступені. Капітан каманды – Сандра Сварабовіч. Лепшай актрысай чэмпіянату прызнана Паліна Станкевіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.