#Канвалія_2024. Гродзеншчына гістарычная. (другі дзень)

Другі дзень лагернай змены пачаўся з ранішняй гімнастыкі. Хвілінка бяспекі напомніла, як пазбегнуць укусаў кляшчоў. Краязнаўчае падарожжа «Таямніцы Гайцюнішскага палаца» выхаванцы здзейснілі падчас прагляду фільма «Я хачу гэта ўбачыць. Падарожжа па Беларусі». У другой палове дня чэлендж «Наша спадчына» напомніў аб памятных мясцінах Воранаўскага краю. Кульмінацыяй дня быў конкурс эрудытаў «Разумнікі і разумніцы», які прайшоў у форме КВЗ. Мерапрыемства садзейнічала развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, артыстызму выхаванцаў, якія спаборнічалі ў дзвюх камндах «Сказ» і «Слова». Выхаванцы адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, перакладалі з рускага на беларускую мову і нават спрабавалі складаць вершы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.