Квэст-гульня “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”

Традыцыйна у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Жырмунская сярэдняя школа» праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, якія былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму.

Выхаванцы дашкольнага звяна ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у квэст-гульні “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні дыдактычных гульняў “Складзі арнамент”, “Адгадай па апісанні”, “Апішы прадмет”, “Што для чаго”, “Скажы па-беларуску” і іншыя. Выхаванцы праяўлялі  цікавасць да традыцый нашай краіны, а таксама з асалодай слухалі родную мову і самі размаўлялі на ёй. Мы спадзяемся, што мерапрыемствы, якія былі праведзены ў нашай установе, садзейнічалі фарміраванню ў дзяцей каштоўнага стаўлення да беларускай мовы, станоўчай матывацыі да авалодання ёю.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Н.І. Юхневіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.